Аб лясгасе
Факс: +375 (1642) 2-29-39, 2-91-82, kobrin@lesnoi.by
Дырэктар: КУЛІК Аляксандр Антонавіч, тел.: 2-20-50
ДЛГУ "Кобрынскі лясгас" быў створаны у 1939 годзе. У 2000 годзе яму быў прысвоены статус вопытнага лясгаса. На дадзены момант у склад ДВЛГУ "Кобрынскі вопытны лясгас" уваходзяць десяць структурных падраздзяленняў:
- Балоцкае лясніцтва
- Верхалескае лясніцтва
- Дзівінскае вопытно-вытворчае лясніцтва
- Запрудскае лясніцтва
- Засімаўскае лясніцтва
- Пятровічскае лясніцтва
- Павіццеўскае лясніцтва
- Дзівінскі цэх перепрацоукі драўніны
- Засімаўскі базісны лесагадавальнік
- Лесапункт
ДВЛГУ "Кобрынскі вопытны лясгас" Брэсцкага ДВЛГА размешчаны ў паўднева-заходняй частцы Брэсцкай вобласці на тэрыторыі чатырох раёнаў: Брэсцкага (0,1%), Жабінкоўскага (14,7%), Кобрынскага (84,4%) і Маларыцкага (0,8%). Працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень - 62 км і з усходу на захад - 67 км. Лясгас мяжуе: на захадзе - з Брэсцкім лясгасам, на поўначым у сходзе - з Івацэвіцкім лясгасам, на ўсходзе - з Драгічінскім лясгасам. Паўдневая мяжа лясгаса праходзіць па мяжы з Украінай.
Агульная плошча лясгаса на 01.01.2017г. складае 73802 га, у тым ліку пакрытая лесам землі 65138 га.
Па лесарастітельному раянаванню тэрыторыя лясгаса размешчана ў падзоне грабавых дубраў (шырокалісцева-хваевых лясоў). Лясгас знаходзіцца ў умеранай зоне Атлантыка-кантынентальнай вобласці. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае +7,3ºС, сярэднегадавая колькасць ападкаў - 569 мм. Вегатацыйны перыяд працягваецца 190-200 дзён. Прыродна-кліматычныя ўмовы цалкам спрыяльныя для паспяховага вырастання іглічных, мяккаліставых і цвердалістых парод. Рэльеф размяшчэння лясгаса раўнінны. Глебы прадстаўлены рознай ступенню ўвільгатнення - ад сухіх і свежых да вільготных і сырых.
Тэрыторя лясгаса мае дастаткова развітую сістэму рэк і ручаёў, якія адносяцца да Балтыйскага басейна. Самай буйной воднай артэрыяй на тэрыторыі раёна размяшчэння лясгаса - р. Мухавец, правы прыток ракі Заходні Буг.